среда, 7 апреля 2010 г.

Бобры добры


Вот мы всё - Бобруйск да Бобруйск.. А что это за город, кто там живёт и как там живётся нашим друзьям по ИМКЕ, мы, в общем-то, знаем очень мало. Вот статья нашего друга Алеся Васько (автора статьи про Милое), которая познакомит нас ближе с этим городом и нашим родным белорусским языком.
У Бабруйску практыкуюць культ Бабра
Я прагуляўся па Бабруйску ад бабра да бабра і адзначыў: пагалоўе гэтага звярка значна вырасла. Асабліва ўразіў плюшавы бабёр па мянушцы Бульбашык...



Бабёр – асабліва цяпер, у год Чырвонага Бабра паводле зараастрыйскага календара –стаў сімвалам і візітоўкай горада. Выявы звярка можна сустрэць паўсюль: у шапіках, на металічных агароджах, у дварах, на чыгуначнных пераездах, у крамах.

Галоўны Бабёр горада, што каля Цэнтральнага кірмаша, карыстаецца папулярнасцю з дня свайго з’яўлення: яму паціраюць бронзавую лапку, ланцужок гадзінніка, нос (каб вадзіліся грошы), і “тое самае месца” (пераважна дзяўчаты, каб з мужам было ўсё ў парадку). Каля бабра бесперапынку шчоўкаюць здымачы, ходзяць зацікаўленыя госці горада.

Яшчэ адзін бронзавы бабёр стаіць непадалек – каля “Тракціра”. Ён дакладная копія таго, што ўсталяваны ў Маскве ў Бабруйскім дворыку.

Дарэчы, у Бабруйску, пакуль неафіцыйна, адбыўся Дзень Бабра. Энтузіясты сабраліся ля рэчкі Бярэзіна і зладзілі колькі конкурсаў і шпацыр па цікавых месцах горада.

Толькі што жывых баброў у Бярэзіне пакуль малавата, але рыбакі кажуць, што часцей і часцей можна на раннім золку заўважыць Яго, дакладней, ягоныя вушы, што вытыркаюцца над роўняддзю ракі.
Текст и фото - Алесь Васько, 2009 г., ссылка на статью - http://www.eur oradio.fm/by/920/regionmagileu/35954/

blog comments powered by Disqus
Related Posts with Thumbnails

Recent Comments

Powered by Disqus
free counters

Общее·количество·просмотров·страницы